Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Будслаўскі фэст» праходзіць у Беларусі


Будслаўскі фэст-2025, фота Белта
Будслаўскі фэст-2025, фота Белта

Сёлета ён адбываецца пад дэвізам: «Міласэрнасьць Божая – давяраем Табе». У фэсьце ўдзельнічаюць каля дзьвюх тысяч каталіцкіх вернікаў.

Падчас фэсту прайшла цырымонія пасьвячэньня Менска-Магілёўскай мітраполіі Божай міласэрнасьці і Беззаганнаму Сэрцу Найсьвяцейшай Панны Марыі. Сьвятую імшу адслужыў мітрапаліт Менска-Магілёўскі рымскакаталіцкай царквы ў Беларусі Іосіф Станеўскі. Апостальскі нунцый у Беларусі Іньяцыо Чэфалія перадаў вітаньне і апостальскае блаславеньне папы Льва XIV, які запэўніў у сваёй малітве за Беларусь і за кожнага верніка.


Пілігрымы моляцца цудадзейнаму абразу Маці Божай Будслаўскай.

Абраз славіцца шматлікімі цудамі, а Будслаў вядомы як месца зьяўленьня вернікам Найсьвяцейшай Панны Марыі, якое, паводле легенды, адбылося 2 ліпеня 1588 году. У 2018-м Будслаўскі фэст быў уключаны ў Рэпрэзэнтатыўны сьпіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЭСКА.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG