Падчас фэсту прайшла цырымонія пасьвячэньня Менска-Магілёўскай мітраполіі Божай міласэрнасьці і Беззаганнаму Сэрцу Найсьвяцейшай Панны Марыі. Сьвятую імшу адслужыў мітрапаліт Менска-Магілёўскі рымскакаталіцкай царквы ў Беларусі Іосіф Станеўскі. Апостальскі нунцый у Беларусі Іньяцыо Чэфалія перадаў вітаньне і апостальскае блаславеньне папы Льва XIV, які запэўніў у сваёй малітве за Беларусь і за кожнага верніка.
Пілігрымы моляцца цудадзейнаму абразу Маці Божай Будслаўскай.
Абраз славіцца шматлікімі цудамі, а Будслаў вядомы як месца зьяўленьня вернікам Найсьвяцейшай Панны Марыі, якое, паводле легенды, адбылося 2 ліпеня 1588 году. У 2018-м Будслаўскі фэст быў уключаны ў Рэпрэзэнтатыўны сьпіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЭСКА.