Адпаведнае рашэньне гарадзкі савет ухваліў 12 чэрвеня 2025 году, а яго тэкст апублікавалі на Нацыянальным праўным інтэрнэт-партале 3 ліпеня. Нягледзячы на тое, што рашэньне набывае юрыдычную моц у дзень афіцыйнай публікацыі, на мапах сквэр ужо пазначаны новай назвай.
Амаль што насупраць, цераз праспэкт Дзяржынскага, на завулку Акрэсьціна знаходзіцца Цэнтар ізаляцыі правапарушальнікаў, які ў народзе здаўна завуць турмой на Акрэсьціна. У 2020 годзе ў ім трымалі, катавалі і білі ўдзельнікаў мірных пратэстаў супраць фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў.
Яшчэ адна вуліца атрымала назву праезд Убарэвіча ў гонар чырвонага камандарма Ераніма Убарэвіча, расстралянага ў так званай «справе Тухачэўскага», калі некалькі высокіх савецкіх вайсковых начальнікаў выступілі супраць народнага камісара абароны Клімента Варашылава.
Праезд Убарэвіча знаходзіцца ў межах вуліц Убарэвіча, Чыжэўскіх, Карзюкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Валожынскім школьнікам арганізавалі экскурсію ў прыёмнік на Акрэсьціна